«Дзесьці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзём гэтае мерапрыемства — Вышэйшы дзяржсавет», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні яны былі ўзгодненыя на перамовах, а да гэтай даты будуць дашліфаваныя і прынятыя ўрадамі абедзвюх краін.
9 верасня падчас сустрэчы ў Крамлі былі ўзгодненыя ўсе 28 саюзных праграм.