Як адзначыла дачка жанчыны, сёння над маці павінен адбыцца суд у Цэнтральным судзе. 1 сакавіка жанчыну асудзілі па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 30 базавых (870 рублёў). 

Вядома пра ператрус у яшчэ адной пенсіянеркі, якую судзілі за акцыю ў электрычцы, — 61-гадовай Наталлі Агейчык.

Яе раней асудзілі на 25 базавых. Пасля ператрусу пенсіянерку затрымалі, сёння над ёй таксама мусіць адбыцца суд.

Затрыманні ў электрычцы Мінск — Маладзечна адбыліся 26 лютага. Тады былі затрыманыя некалькі пенсіянерак, што чыталі кнігі беларускіх пісьменнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0