Пра гэта журналістам заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае «Інтэрфакс».
Таксама не ўзнімалі кіраўнікі дзяржаў і тэмы аб прамых авіязносінах Беларусі з паўвостравам.
«Не, гэтыя тэмы не абмяркоўваліся», — запэўніў Пяскоў, падкрэсліўшы, што Пуцін «не падымае там [на перамовах з Лукашэнкам] гэтыя пытанні».
Не абмяркоўвалася таксама пытанне і адзінай валюты.
Аб прызнанні Крыма Беларуссю перыядычна ўздымаюць пытанне расійскія СМІ.