«Сёння даведаўся, што пакуль знаходжуся на гастролях, якія мне ўзгаднілі яшчэ ў маі мінулага сезону, мяне знялі з пастаноўкі «Самсон і Даліла»», — піша ён.

У ліпені 30-гадовы Матвіенка стаў абсалютным пераможцам міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў.

З мая тэатрам кіруе Вячаслаў Гарбузаў, які сем гадоў працаваў у БРСМ, а да прызначэння ў Мінск кіраваў брэсцкім драмтэатрам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Вялікім тэатры адбыліся масавыя звальненні артыстаў і дырыжораў, якія выступілі супраць гвалту.

Дзмітрый Матвіенка нарадзіўся ў 1990 годзе. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, затым у Маскоўскай кансерваторыі, якую скончыў у 2017 па спецыяльнасці «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне». Пераможца міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў ім. Віталса ў Рызе (2014). У 2012-13 працаваў з хорам MusicAeterna Пермскага тэатра оперы і балета (мастацкі кіраўнік — Тэадор Курэнтзіс). З 201 — пастаянны запрошаны дырыжор аркестра «Маскоўская інструментальная капэла». Супрацоўнічае з Калужскім моладзевым сімфанічным аркестрам, Маскоўскім камерным аркестрам Musica Viva, Растоўскім акадэмічным сімфанічным аркестрам, аркестрамі Мінскага радыё і ТБ, Маскоўскай кансерваторыі, Опернага тэатра Маскоўскай кансерваторыі, ансамблем сучаснай музыкі N'caged, Электратэатрам «Станіслаўскі» і міжнародным дабрачынным фондам Уладзіміра Співакова. Асіставаў Уладзіміру Юроўскаму на рэпетыцыях спектакля «Закаханы д'ябал» у Музычным тэатры ім. К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0