Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Скандынавы параўналі людзей, якія займаюцца хадзьбой на лыжах па перасечанай мясцовасці на доўгую дыстанцыю, з тымі, хто не практыкуе такі від спорта. Вынікі адназначныя — хадзьба на лыжах зніжае ўзровень трывожнасці больш чым на палову. Іншыя віды фізічнай актыўнасці, хутчэй за ўсё, дадуць той жа эфект, але пакуль незразумела, як гэта працуе, піша Daily Mail.

У рамках працы шведы вывучылі даныя больш чым 395 тысяч чалавек. Частка з іх займалася хадзьбой на лыжах, частка — не. Мэтай было высветліць, колькі аматараў спорту на працягу 20 гадоў атрымалі трывожныя разлады ў параўнанні з людзьмі таго ж полу і ўзросту, якія не мелі такой фізічнай актыўнасці.

Аказалася, што тыя, хто займаецца хадзьбой на лыжах, амаль на 60% больш рэдка пакутавалі ад трывожных разладаў у параўнанні з менш актыўнай групай насельніцтва. Пры гэтым жанчыны, якія паказвалі лепшыя вынікі на лыжнай гонцы, амаль у два разы часцей мелі трывожны разлад у параўнанні з менш паспяховымі спартоўкамі. Тым не менш, у гэтай групе рэспандэнтак трывога ўсё роўна сустракалася больш рэдка, чым у тых, хто ўвогуле не займаецца спортам.

Трывожныя разлады закранаюць прыкладна 10% насельніцтва ва ўсім свеце. Яны сустракаюцца ў жанчын у два разы часцей, чым у мужчын. Сама па сабе трывога — нармальная частка жыцця, але часам яна можа суправаджаць чалавека пастаянна і пры гэтым не мець аб’ектыўных прычын. Трывога можа прымушаць таго, хто на яе пакутуе, лічыць падзеі ў жыцці больш дрэннымі, чым на самой справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0