Сам Яўген віны не прызнаў. Ён лічыць, што ў песні, якую ён напісаў летась падчас выбарчай кампаніі, не было абразы, бо пасля абразлівага слова стаяў пытальнік.

Яўген — грамадзянін Расіі, а значыць, пасля адбыцця пакарання, ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №3 у Гомелі. Невядома, ці будзе хлопец падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суда, бо ў яго не было адваката на працэсе.

Раней, 23 жніўня, за рэпост гэтай песні суд пакараў годам калоніі 22-гадовага гамельчука Сяргея Балахонава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0