Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

«У Мінску па факце масавых мерапрыемстваў з жніўня 2020 года, нават з ліпеня, калі быць дакладным, распачата больш за 1600 крымінальных спраў. Магу сказаць, што з гэтай колькасці больш за 400 чалавек, па выніках расследавання названых крымінальных спраў, намі ўжо накіравана ў суды. Значная колькасць цяпер яшчэ знаходзіцца пад следствам. Дапусцім, пад вартай толькі па адной крымінальнай справе, якая расследуецца ў следчым упраўленні горада Мінска, у нас цяпер знаходзіцца каля 50 чалавек», — заявіў начальнік упраўлення СК па Мінску Сяргей Паско ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

Таксама Паско адзначыў, што найбліжэйшым часам скончыцца расследаванне справы анархістаў. 

«Але для прыкладу скажу, аб'ём гэтай крымінальнай справы складае ўжо больш за 600 тамоў. Там знаходзяцца і матэрыялы крымінальных спраў паводле абвінавачвання Пратасевіча, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і Пуцілы, які знаходзіцца па-за межамі. Такія як Пальчыс.

У нас ёсць даволі-такі вялікая група, якая знаходзіцца пад следствам, усе яны знаходзяцца пад вартай, даволі вялікая група анархістаў так званых. Мы плануем у найбліжэйшы час, у найбліжэйшы час — гэта месяц, можа быць, паўтара — мы скончым расследаванне па гэтай крымінальнай справе, яна будзе накіравана ў суд. Вось калі глядзець, як гэтая група анархістаў развівалася і будавала сваю дзейнасць, мы можам сказаць пра тое, што арганізацыя іх адбывалася задоўга да перадвыбарнай кампаніі.

Яны сваю дзейнасць адточвалі яшчэ ў Брэсцкай вобласці, на акумулятарным заводзе ў Брэсцкай вобласці», — сказаў ён.

Таксама Паско закрануў пытанне скаргаў на гвалт.

«Кожная скарга была прынятая. Мы прызначылі адпаведную экспертызу, мы сабралі такі ж аб'ектыўны матэрыял: што адбылося, як адбылося, чаму гэты чалавек там знаходзіўся, чаму ў яго былі ці не былі цялесныя пашкоджанні. (…)

І калі адны людзі праяўлялі агрэсію: яны закідвалі камянямі, яны спрабавалі ўступіць у бойку, аказаць супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў, то ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў маюцца абсалютна законныя падставы, яны абавязаны гэта рабіць, спыняць такія супрацьпраўныя дзеянні з боку радыкалізаваных грамадзян. Таму і былі звароты.

Але разам з тым, вы ведаеце, некаторыя грамадзяне, якія звярнуліся ў Следчы камітэт, не чакаючы адказаў, не чакаючы таго, якія будуць пастановы, ім патрэбны быў такі зварот толькі для фіксацыі самога факта, і яны выехалі за мяжу Рэспублікі Беларусь. Ім там проста неабходна было прапіярыцца: вось паглядзіце, мы такія бедныя, няшчасныя, мы тут вось звярнуліся, і там праводзіцца праверка. Таму мы дасканала разабраліся ў гэтай сітуацыі», — сказаў прадстаўнік СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0