Перамогу Мядзведзеў адсвяткаваў незвычайна: адразу пасля матчбола ён раптам паваліўся левым бокам на корт і высунуў язык. 

На цырымоніі ўзнагароджання Мядзведзеў патлумачыў, што ўсё гэта значыла. «Толькі легенды зразумеюць, што я зрабіў у самым канцы. Гэта было L2+Left», — сказаў ён.

L2+Left — гэта камбінацыя кнопак на джойсціку для PlayStation. Калі націснуць яе ў футбольным сімулятары FIFA, то гулец, які забіў гол, адсвяткуе перамогу роўна такім жа падзеннем на полі, якое выканаў Мядзведзеў.

У гульнявым свеце гэты трук называюць dead fish («мёртвая рыба») або brick fall («падзенне цэглы»). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0