Фота СК
Гэты карагод пацягнуў незваротныя наступствы. Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў) КК.
СК выявіў 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 чалавекам былі выстаўленыя абвінавачванні.
Людзей судзяць групамі, даючы тэрміны ад «хатняй хіміі» да рэальных тэрмінаў (да трох з паловай гадоў звычайнай хіміі).
Ужо асуджана больш за 80 чалавек.