123RF/PICSEL

123RF/PICSEL

У Маскве захоўваецца праблема недахопу будаўнікоў-мігрантаў, сёння ў горадзе не хапае каля 200 тыс. замежных рабочых. Пра гэта ў інтэрв'ю «Известиям» заявіў віцэ-мэр сталіцы Уладзімір Яфімаў.

«Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшы час абмежаванні на іх уезд у краіну будуць мякчэць. Недахоп працоўных рэсурсаў прыводзіць да таго, што працадаўцы, у першую чаргу гэта забудоўшчыкі, перакупляюць супрацоўнікаў адзін у аднаго, праз гэта расце кошт іх паслуг», — сказаў ён.

Днямі стала вядома, што Польшча можа прыцягнуць да паўмільёна работнікаў з Беларусі.

У першым паўгоддзі 2021 года ў рэгістр Офіса па працаўладкаванні Польшчы было ўнесена 998 тысяч заяў аб прыёме на працу работнікаў з усходу. Гэта на 63% больш, чым год таму, калі пачалася пандэмія, і на 18% больш, чым у першай палове 2019 года.

Рабочых з Украіны не хапае. Таму альтэрнатыва — гэта рабочыя з Беларусі, якіх, па ацэнцы спецыялістаў кадравай службы, Польшча можа прыцягнуць каля паўмільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0