«Чатырыста кілаграм гарбуз — глыба, сонечны валун. Вочы адмаўляюцца верыць у такі плод! Гарадская дзятва, па сутнасці, займалася тут альпінізмам, узбіраючыся на гарбузы фермера», — піша «Народная воля».
— Сем гадоў займаюся вырошчваннем кавуноў. Сёлета вырасціў іх тон трыста, — распавёў Ігар.
Кавуны фермер прадаваў па 80 капеек за кілаграм. На рынку яны цяпер — 1,2 рубля.