Вядома, што 13 снежня 2020 года Барысёнак праз «Аднакласнікаў» у адной з суполак пакінуў паведамленне пад фота старшага інспектара ДАІ М.Малахевіча, у якім утрымліваліся негатыўныя зняважлівыя выказванні.
Экспертыза палічыла гэты выраз абразай.
Барысёнак цалкам прызнаў сваю віну. Аднак зазначыў, што каментар пакінуў таму, што ў краіне чыніцца гвалт.
У выніку суддзя вынес наступны вырак: два гады хіміі. Таксама Барысёнак мусіць выплаціць матэрыяльную кампенсацыю 1 000 рублёў.
1 ліпеня яго ўжо каралі па гэтым жа артыкуле і прысудзіў яму два гады хатняй хіміі. Пацярпелым па справе быў участковы Міхаіл Жарыкаў.
9 снежня 2020 года Барысёнак пакінуў у адным з чатаў у «Аднакласніках» у дачыненні да міліцыянта таксама негатыўны каментар.





