Падчас размовы з журналістамі Пяскова папрасілі пракаментаваць нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі аб планах атрымаць расійскія сістэмы С-400, паведамляе interfax.by.
Прэс-сакратара спыталі, наколькі мэтазгодна і ці ёсць сэнс дыслакаваць у Беларусі С-400.
«Гэта пытанне мэтазгоднасці з пункту гледжання сумесных інтарэсаў бяспекі дзвюх дзяржаў і адной Саюзнай дзяржавы. Кіраўніцтва будзе прымаць адпаведнае рашэнне», — адказаў Пяскоў.
У яго ўдакладнілі, якія магчымыя тэрміны пастаўкі сістэм С-400. «Тэрміны я не магу вам назваць», — заявіў Пяскоў.
Лукашэнка сказаў, што комплексы С-400 размесцяць уздоўж мяжы з Украінай





