Упершыню Пуцін паведаміў пра імавернасць самаізаляцыі ўчора падчас сустрэчы з паралімпійцамі.
Такім чынам, ён не паляціць у Душанбэ на саміт дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, куды ляціць Аляксандр Лукашэнка.
Пуцін возьме ўдзел у гэтых самітах у рэжыме відэаканферэнцыі.





