Пры гэтым у «Еўраопце» раяць не пераходзіць па падобных спасылках, а таксама раяць паведаміць гандлёвай сетцы, калі вы атрымалі такое апавяшчэнне.

У телеграм-канале hoster.by пацвердзілі, што ад імя «Еўраопта» хтосьці пачаў фішынгавую рассылку. «Будзьце асцярожныя і глядзіце ўважліва на адрасны радок, — удакладняюць у hoster.by. — Характэрна, што нагрузка на сайт рэальнага «Еўраопта» таксама расце».

Фішынг прадугледжвае стварэнне падробленых сайтаў, куды людзі ўводзяць звесткі картак, а ашуканцы потым спісваюць грошы з рахункаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0