Гэты праект разглядаўся як ключавы ва ўладкаванні польскага ўчастка воднага шляху Е40 (шлях злучае Балтыйскае і Чорнае мора па тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны). У Сяжэве павінны былі даць старт узвядзенню каскада плацін, каб забяспечыць навігацыю не ніжэй IV класа суднаходства і стварыць новыя магутнасці ГЭС. Планы актыўна лабіраваліся дзяржаўным агенцтвам «Польскія воды», паведамляюць «Беларусы і рынак».

Як вынікае з рашэння міністра, раней падрыхтаваная ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праведзена са шматлікімі парушэннямі заканадаўства і не ўлічвала ўсіх аспектаў.

Без каскадызацыі Віслы і будаўніцтва канала Вісла — Мухавец немагчыма паўнавартаснае сучляненне ўнутраных водных шляхоў Польшчы, Беларусі і Украіны ў рамках Е40.

Мінтранс Беларусі разглядаў Е40 як праект, які здольны ажывіць працу воднага транспарту і які, у тым ліку, дае магчымасць задзейнічаць судна тыпу «рака-мора». Пакуль грузаабарот рачнікоў найменшы ў параўнанні з іншымі відамі транспарту ў Беларусі. У 2020 годзе, па звестках Белстата, гэты паказчык склаў толькі 29,9 млн т км, або 0,024% ад сукупнага грузаабароту па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0