Перапост матэрыялу быў зроблены яшчэ 16 чэрвеня ва «УКантакце» ў суполцы, якую прызналі экстрэмісцкай.

Тэкст распавядаў пра жыццё жонкі Аляксандра Тарайкоўскага.

Віталя Савіцкага затрымалі зранку 14 верасня, калі ён прыйшоў у Полацкі РАУС па павестцы. Доктара абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць (арт. 19.11 КаАП). 

На судзе Віталь Савіцкі не прызнаў сваёй віны, пагадзіўшыся з тым, што сапраўды перапосціў артыкул пра сям'ю Тарайкоўскага. Зазначыў, што ў тэксце артыкула не было ніякіх заклікаў да гвалту ці «экстрэмісцкай дзейнасці». Медык заявіў, што не ведаў пра тое, што суполка лічыцца «экстрэмісцкай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру