Ціханоўская назвала прынцыпы, на якіх гатовая выбудоўваць адносіны з Расіяй:

«Першы прынцып — гэта вяршэнства права. Любы расійскі інвестар або гандлёвы партнёр, які вядзе сваю дзейнасць законна, зможа разлічваць на абарону сваіх інтарэсаў у незалежных беларускіх і міжнародных судах. Больш не будзе рызыкі быць арыштаваным. Больш не будзе рызыкі страціць усе актывы на тэрыторыі Беларусі толькі праз тое, што камусьці з чыноўнікаў спадабаўся ваш бізнэс.

Другі прынцып — гэта празрыстасць і адкрытасць дамоўленасцяў. Больш не будзе падпісаных здзелак, пра змест якіх ведае толькі вузкае кола набліжаных. Усе дамоўленасці будуць адкрытымі і выгаднымі для эканомік абедзвюх краін.

Трэці прынцып — Беларусь стане партнёрам, які выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і не займаецца ўзбагачэннем за кошт падману гандлёвых партнёраў.

Наступны прынцып — у новай Беларусі будзе вітацца канкурэнцыя і не будзе спецыяльных умоў, якія зараз атрымліваюць набліжаныя да рэжыму бізнэсмены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0