Мінздароўя Беларусі можа закупіць вакцыну Pfizer. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый па выніках нарады ў міністэрстве.

Падкрэсліваецца, што закупка вакцыны будзе разглядацца толькі пры ўмове, калі ў Беларусі будзе 100 тысяч ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай. Пра механізм і тэрміны вывучэння попыту на Pfizer не паведамляецца.

Pfizer — адна з сямі вакцын, ухваленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У гэтым спісе няма «Спутніка», якім вакцынуюць большасць беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0