«Сказаць што я задаволены — гэта нічога не сказаць! За суткі прырода (галава мая) ачысцілася настолькі, што займаўся англійскай гадзіны дзве і нават нешта зразумеў ва ўзгадненні часоў у складаназалежных сказах».

…Забываюся ўсё расказаць пра дзверы ў мясцовых прагулачных дворыках. Яны (а таксама іх каробкі і завесы) выглядаюць вельмі старымі. На некаторых нават ёсць крукі пад петлі не з таго боку, у які яны адчыняюцца. Магчыма, тыя дзверы паставілі ў дворыкі, павымаўшы з сярэдзіны турмы падчас рамонту. А значыць, яны могуць памятаць Коласа, а можа нават каліноўцаў. (Дзверы ад Коласавай камеры ж, здаецца, і аддалі ў музей пасля рамонту турмы — трэба будзе пасля схадзіць зірнуць на іх:)», — піша ён.

Андрэй Скурко таксама даслаў свайму паўтарагадоваму сыну новы верш — ён піша за кратамі сапраўдныя шэдэўры дзіцячай паэзіі.

У ляшчыне на пагорку
Мы пабачылі вавёрку!
Йшла яна з вялікім мехам
У грыбы і па арэхі,
Каб у дуплах іх хаваць
Ды сябровак частаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0