AP
Заява была зроблена пасля таго, як у ЗША вырашылі рэкамендаваць рэвакцынацыю супраць COVID людзям ад 65 гадоў або з групы высокай рызыкі, паведамляе Times of Israel.
Горавіц заявіў, што дакумент, прадстаўлены камітэту Упраўленнем па кантролі за прадуктамі і лекамі, паказаў, што кампанія рэвакцынацыі ў Ізраілі была ключавой мерай супраць каранавіруса.
«У дакуменце, прадстаўленым экспертамі FDA камісіі ЗША, недвухсэнсоўна гаворыцца, што Ізраіль з'яўляецца выразным доказам таго, што трэцяя вакцына эфектыўная ў барацьбе з дэльтай», — паведаміў ён.
Даныя Ізраіля, прадастаўленыя FDA, паказваюць, што эфектыўнасць вакцыны зніжаецца прыкладна праз шэсць месяцаў. Міністэрства аховы здароўя вырашыла прапанаваць 3-ю прышчэпку ад каранавіруса ўсім людзям ва ўзросце ад 12 гадоў і старэйшым.
«Ізраіль вырашыў дзейнічаць адказна і хутка, каб змагацца з ростам захворвання, і дадзеныя паказваюць на высокую эфектыўнасць бустарнай вакцыны, якая аднаўляе абарону ад каранавіруса», — заявілі ў Міністэрстве.





