Фота: сацыяльныя сеткі.

Фота: сацыяльныя сеткі.

Антон Гашынскі, былы адвакат Сафіі, сёння пазбаўлены ліцэнзіі. Але ён працягвае дапамагаць бацькам дзяўчыны. Гашынскі пракаментаваў заявы расійскіх чыноўнікаў наступным чынам:

«Магу сказаць, што гэтыя заявы расійскага МЗС не з’яўляюцца галаслоўнымі. Ідзе пастаянна праца па вызваленні грамадзян РФ, у тым ліку і Сапегі. Пасольства РФ вядзе вельмі актыўную працу, пастаянна шукаюцца шляхі для вырашэння сітуацыі ў максімальна кароткія тэрміны.

У тым ліку разглядаецца варыянт памілавання Сафіі Лукашэнкам ці вызваленне яе з-пад крымінальнай адказнасці. Гэта дасудовае вызваленне — памілаванне магчымае толькі пасля ўступлення ў сілу прысуду, а дасудовае вызваленне магчымае да таго, як прысуд уступіць у сілу і нават да перадачы справы ў суд. Абодва варыянты прадугледжаныя толькі пасля адпаведнага рашэння Лукашэнкі.

Ёсць і трэці варыянт: экстрадыцыя яе ў Расію пасля суда, дзе яна будзе адбываць пакаранне ці будзе вызваленая. Але гэты варыянт мы пакуль стараемся не разглядаць».

Ці пісала Сафія прашэнне аб памілаванні?

«З такой заявай яна пакуль не звярталася, — кажа Гашынскі. — Бо няма прысуду, які ўступіў бы ў сілу, пра якое памілаванне можна казаць?»

Таксама юрыст трохі расказаў пра сённяшні стан Сапегі:

«Сафія адчувае сябе добра. Праўда, можна сказаць, што знаходзіцца ў пэўнай разгубленасці, што зразумела. Гэта чаканы стан, калі ад чалавека нічога не залежыць і яго лёс вырашаецца не ім, а за яго спінаю, калі яго ўсе дзеянні пастаянна кантралююцца. 

Але скаргаў ад яе ніякіх няма.

Ці жыве яна разам з Пратасевічам у нейкім доме, не магу каментаваць, бо сам там не быў, гэтага не бачыў. Але не выключаю.

З бацькамі Сафія знаходзіцца на сувязі, пастаянна можа стасавацца праз мабільную сувязь». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0