Шпіталь першым прыняў кавідных пацыентаў у лютым 2020 года, калі туды сталі паступаць маладыя людзі, што кантактавалі з іранскім студэнтам.
Галоўны доктар шпіталя Віктар Лішакоў кажа, што першая хваля стала часам мабілізацыі, перыядам падрыхтоўкі кадраў, калі працаваць і вучыцца персаналу даводзілася адначасова.
Ложкавы фонд аддзяленняў шпіталя разлічаны на 600 пацыентаў, аднак кавідны можа прыняць 460 хворых.
Праблем з медыкаментамі і тэхнічнымі сродкамі няма, установа працуе ў штатным рэжыме без максімальнай загрузкі, сцвярджае Віктар Лішакоў.
З 100 тысяч ложкаў, якія ёсць у краіне, перапрафіляваныя пад кавід — амаль траціна. Асноўная частка з перапрафіляваных яшчэ пустуе, — паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 20 верасня.
Чытайце таксама: Карона наступае на Мінск: людзі гадзінамі чакаюць хуткую, дактары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась





