Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства).
Праваабаронцам стала вядома, што затрыманыя Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, Андрэй і Кацярына Арыко, Іван Чэравяка.
Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскае РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8.
Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. У некаторых затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.





