Цімур Газізаў з блізкімі пасля прысуду. Побач — маці Надзея

Паводле абвінавачання, на масавым мерапрыемстве 4 кастрычніка 2020 года Цімур Газізаў наўмысна перашкаджаў працы транспарту, блакаваў дарогу, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў. Ён дзейнічаў сумесна і ўзгоднена з групай асоб на праспекце Дзяржынскага з 16:40 да 18:40.

Цімур не прызнае віну і ўпэўнены, што не здзяйсняў злачынства.

На пасяджэнні 20 верасня Газізаў дапоўніў свае паказанні: ён адзначыў, што абвінаваўца ўнёс у справу шмат лішняй інфармацыі, якая не датычыцца справы. Палітвязень адзначыў, што ягоны аўтамабіль таксама быў заблакаваны разам з грамадскім транспартам, а такасама тое, што ён у той дзень планаваў свой маршрут удалечыні ад цэнтра горада. 

У апошнім слове Цімур Газізаў распавёў, што пакладзеныя ў аснову абвінавачання ліставанні ў тэлеграм-чатах з дэпутатамі і асабістыя працоўныя перамовы толькі падкрэсліваюць, што ён жыў і дзейнічаў законнымі метадамі і наладжваў сувязі з прадстаўнікамі ўлады. Ён упэўнены, што гэта паказвае яго як актыўнага жыхара краіны, а не чалавека, які схільны да дэкструктыўнай або экстрэмісцкай дзейнасці. Па ягоных словах, гэта могуць падкрэсліць ягоныя дачка, былая жонка, сям'я, калегі. 

«Я правёў больш за пяць максімальных адміністрацыйных тэрмінаў за ўдзел у нейкім несанкцыянаваным мерапрыемстве, — сказаў Газізаў. — Гэта пазбавіла мяне магчымасці бачыць сваё дзіця і падтрымаць бацьку… Вакол шмат пішуць пра яднанне, але паралельна я сутыкнуўся з тым, што прысуд прапісаны незалежна ад вінаватасці. Хочацца разлічваць, што Высокі суд улічыць ускосныя доказы вінаватасці і нязначнасць адміністрацыйнай правіны і вынесе справядлівае рашэнне». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру