«Па лініі Адміністрацыі прэзідэнта ў нас вельмі шмат назбіралася пытанняў — палітычных, ідэалагічных, кадравых. Тым больш хутка рэферэндум, ёсць аб чым пагаварыць. Таму трэба парламентарыям і Адміністрацыі, ды і ўраду падлучыцца, сабраць 5-6 пытанняў (трэба — два пасяджэнні правядзём) і іх разгледзець, узгадніць, калі трэба. Таму зрабіце гэта», — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, Лукашэнка ўжо не ўпершыню вяртаецца да гэтага пытання аб перадачы прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

У разгар вулічных акцый пратэсту ў жніўні 2020 года ён казаў, што гатовы ў гэтым плане падзяліцца прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі.

«Новая Канстытуцыя патрэбна. Два варыянты мне прапанавалі. Я іх адхіліў, таму што яны мала адрозніваюцца ад гэтай. Ідзе праца над трэцім варыянтам. Прыходзьце, сядайце — і працуем над Канстытуцыяй. Выносім на рэферэндум, прымаем Канстытуцыю, і я вам свае паўнамоцтвы па Канстытуцыі перадам. Але не пад ціскам і не праз вуліцу!» — заявіў палітык.

У лістападзе Лукашэнка дапусціў перадачу да 80% паўнамоцтваў парламенту і Савету міністраў. Па словах Лукашэнкі, беларускі народ хоча пераменаў, і адным з выхадаў з гэтай сітуацыі можа стаць змяненне Канстытуцыі.

Аднак ужо ў жніўні 2021 года Лукашэнка сцвярджаў, што ў працэсе пераразмеркавання паўнамоцтваў на ўзровень іншых дзяржаўных структур колькасць жадаючых прымаць на сябе такія паўнамоцтвы нібыта паменшылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0