Гітанас Наўседа ў сваім выступе абвінаваціў Мінск у гібрыднай атацы, арганізаванай у выглядзе міграцыйнага крызісу, а таксама закрануў тэму БелАЭС. Прэзідэнт Літвы лічыць, што дзеянні беларускіх уладаў могуць аказваць уплыў на міжнародную бяспеку. Ён нагадаў пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, параўнаўшы яго з актам тэрарызму, які спансіруецца дзяржавай.
Латвійскі прэзідэнт Эгілс Левітс, заявіў, што Латвія асуджае дзеянні рэжыму Лукашэнкі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і журналістаў. Па яго словах, беларускія ўлады зайшлі так далёка, што захапілі міжнародны рэйс. Таксама ён абвінаваціў Беларусь у стварэнні міграцыйнага крызісу.
Левітс адзначыў, што адзінае рашэнне сітуацыі ў Беларусі — новыя, свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў.
Байдэн нагадаў пра Беларусь на сесіі Генасамблеі ААН
Прэзідэнт Дуда на сесіі Генасамблеі ААН: 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу ў Польшчы





