Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк Чарткова (Тэрнопальская вобласць), у раёне ракі Днестр. Штуршкі былі зафіксаваныя на глыбіні 10 км, практычна на мяжы Тэрнопальскай і Івана-Франкоўскай абласцей, піша РБК-Украіна.
Паведамленняў аб разбурэннях і ахвярах пакуль няма.
«Па класіфікацыі землятрус адносіцца да умераных, адчуваецца людзьмі ўнутры памяшкання. Прадметы, якія вісяць, моцна хістаюцца. Карціны зрушваюцца з месца», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра спецыяльнага кантролю.





