На фота затрыманы Аляксандр Гашнікаў

На фота затрыманы Аляксандр Гашнікаў

Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч, Рыгор Рубан, Вадзім Яфіменка, Дзмітрый Ільюшчанка, Аляксандр Гашнікаў, Ганна Аблаб, Сяргей Дзюба, Арцём Рубан, Аляксей Сідар, Святлана Зыль і Матвей Ведзянееў.

Праваабаронцам пакуль невядома, што ставяць у віну затрыманым.

Сёння Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава, заявіў пра шпіёнаў на прадпрыемствах. 

«Паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што мярзотнікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды. Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я шчыра кажу. Але, тым не менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта не проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а роўна — нашай дзяржаве», — сказаў ён

«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ

Лукашэнка заявіў пра шпіёнаў на прадпрыемствах, якія інфармуюць калектыўны Захад пра спробы абысці санкцыі

Хапун на «Гродна Азоце»: «Магчымасці таго, што прыйдуць па мяне, ніколі не выключаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0