Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу з 1 сакавіка наступнага года, мяркуецца, што цалкам пераход будзе ажыццёўлены да 1 ліпеня 2025 года.

Базавы рахунак будзе адрознівацца ад звычайнага разліковага банкаўскага рахунку тым, што прадугледжвае пэўны набор бясплатных паслуг: адкрыццё рахунку, пераводы паміж рахункамі, зняцце наяўных праз банкаматы.

Адзін чалавек зможа адкрыць адзін базавы рахунак, аднак адкрываць такія рахункі абавязаны банкі, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый дзяржавы. На сёння гэта — Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Банк Дабрабыт.

Што да іншых банкаў, то ім даецца права на адкрыццё базавых рахункаў фізічным асобам, і наяўнасць базавага рахунку не абмяжоўвае права фізічнай асобы на адкрыццё ў банках іншых рахункаў і выкарыстанне розных плацежных інструментаў у адпаведнасці з банкаўскім заканадаўствам.

Для фізічных асоб абавязковасць адкрыцця базавага рахунку прадугледжана толькі ў выпадках, калі яны жадаюць або абавязаны ў адпаведнасці з актамі заканадаўства атрымліваць сацыяльныя і прыраўнаваныя да іх выплаты ў безнаяўнай форме.

Да рахункаў будуць выпускаць плацежныя карткі толькі нацыянальнай плацежнай сістэмы, кабэйджынгавыя карткі дзвюх плацежных сістэм, аператарам адной з якіх з'яўляецца рэзідэнт Беларусі, альбо іншага беларускага плацежнага інструмента (г.зн. Белкарт і «Мір»).

Што да заробкаў, то для наймальнікаў ўводзяць абавязак пералічваць заробкі і прыраўняныя да яго выплаты на ўказаны работнікам базавы рахунак.

Нацбанк запэўнівае, што новаўвядзенне ўвялі для павышэння якасці і даступнасці банкаўскіх паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0