«У Мядзінінкаі вялікая бяда, набралася больш за 500 цягачоў, мяжа паралізаваная, нікога не прапускаюць, у кіроўцаў няма ежы і элементарных сродкаў гігіены, а адзін адчувае сябе вельмі дрэнна, у яго, хутчэй за ўсё, каранавірус», — напісаў адзін з кіроўцаў.

Ён расказаў, што ў чарзе стаіць нямала беларускіх, расійскіх і польскіх кіроўцаў, якія захварэлі, але не могуць вярнуцца дадому і лячыцца. «Усё стаіць, людзі жывуць на пляцоўцы па 3-4 дні, ніхто нікога не прапускае, нічога не паведамляюць. Да горада далёка, да крам далёка, аптэк няма, мы ў палях. Кіроўцы тэлефануюць памежнікам, ім кажуць, маўляў, усё ў парадку, працуем у звычайным рэжыме. Праблему трэба вырашаць, а то будзе дрэнна», — сказаў кіроўца.

У сістэме дырэкцыі КПП пазначана, што ў Мядзінінкаі стаяць 318 цягачоў, прагназаваны час чакання — 43 гадзіны, аднак колькасць цягачоў павялічваецца і на іншых КПП на мяжы з Беларуссю. У Мядзінінкаі праводзяць рэканструкцыю.

Прадстаўнік Мытнага дэпартамента Вітас Валунгявічус сказаў, што рыхтуюць паведамленне для кіроўцаў, ім рэкамендуюць не ехаць у Мядзінінкай, дзе прапускная здольнасць — 150 машын на суткі, а карыстацца іншымі пераходамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0