• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 9 з 12
24.09.2021 / 15:43

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

Былыя сілавікі, якія стварылі сваё аб’яднанне, ужо публікавалі сваё ўласнае расследаванне па смерці Рамана Бандарэнкі. Але пасля таго, як Генеральная пракуратура прыпыніла справу, бо не змагла знайсці, каго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, сілавікі зрабілі дададковае раследаванне, якое у большасці грунтуецца на злівах размоў. Галасы на аўдыязапісах падобныя да галасоў топавых чыноўнікаў. Да гэтага часу сілавыя структуры не пракаментавалі злітыя ў сетку запісы.

«Ёсць даручэнне, важнае вельмі. Наталлі Іванаўне паступіла, і мне, і вам, і Аляксандру Пятровічу»

Былыя сілавікі сцвярджаюць, што пра адключэнне вады і цяпла ў Новай Баравой ведалі Наталля Качанава, Аляксандр Барсукоў, Наталля Эйсмант і Дзмітрый Балаба.

У якасці доказаў прапаноўваюць некалькі аўдыязапісаў, дзе галасы, падобныя да прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Балабы, абмяркоўваюць Новую Баравую.

Нагадаем, жыхары раёна далі адпор незнаёмцам, што прыехалі зразаць стужкі.

У запісе, датаваным 10 лістапада, галасы абмяркоўваюць сітуацыю пасля таго, як яны з’ездзілі ў Новую Баравую.

«Ну, я проста ўвогуле, шчыра кажучы, аналізую, і ў мяне кіраўнік падрабязна распытваў пра сітуацыю, якая была ў Баравой, — кажа першы голас, падобны да Наталлі Эйсмант. — З вашымі ў тым ліку трэба дамаўляцца, як дзейнічаць».

«Вядома, трэба прагаворваць такія рэчы адразу, — адказвае другі голас, падобны да Дзмітрыя Балабы. — Спантанна ў такія рэчы лезці не трэба».

«Таму што так і атрымалася. Я вельмі доўга думала, што ўвогуле можна было зрабіць, — кажа першы голас. — Што было не так і што можна было зрабіць лепш. Мы проста не былі гатовыя, мы расслабіліся. Апошнія тыдні нас расслабілі — паўсюль практычна было спакойна».

«Паўсюль усё на ўра, а тут раз — актыўныя праблемы», — падказвае другі.

«Так, і тут бах. І вядома, я ўнутрана была незадаволена вельмі», — кажа першы голас.

А ўжо потым, як сцвярджае аб’яднанне былых сілавікоў, галасы, падобныя да Эйсмант і Балабы, абмяркоўвалі адключэнне ацяплення і вады ў Новай Баравой.

Дарэчы, па словах былых сілавікоў, тады ў мясцовых чатах Новай Баравой з’явілася паведамленне кшталту: здыміце бел-чырвона-белую сімволіку — дадзім воду.

А да гэтага, у запісе ад 6 лістапада голас, падобны да Наталлі Эйсмант, кажа голасу, падобнаму да Дзмітрыя Балабы, пра нейкае заданне.

«Вам Наталля Іванаўна (Качанава — заўв. «НН») званіла?» — пытаецца голас, падобны да Эйсмант.

«Не, канечне, не», — адказвае голас падобны да Дзмітрыя Балабы.

Больш за 18 тысяч мінчан аб'ядналіся ў спецыяльны чат па дапамозе жыхарам Новай Баравой. Везлі пітную ваду і абагравальнікі. Фота: Onliner.by

«Ёсць даручэнне, важнае вельмі. Ёй паступіла, і мне, і вам, і Аляксандру Пятровічу. (….) Я думаю, Наталля Іванаўна вам скажа тады. (…) Проста там сказана было, што нам трэба гэта ўсё вельмі добра зрабіць.

Вось. Ну, тады паглядзім, як бы, патрэбна проста абавязкова перагаварыць і спланаваць. Гэта патрэбна на пачатку тыдня ўсё зрабіць. (…) Зрабіць гэта патрэбна на наступным тыдні», — адзначае голас, падобны да Эйсмант.

На запісе, што датаваны наступным днём, 7 лістапада, голас, падобны да Эйсмант, кажа, што «патрэбна сустрэцца і абмеркаваць, таму што ў панядзелак ранкам Наталля Іванаўна ўжо захоча пачуць прапановы».

Былыя сілавікі сцвярджаюць, што ў выніку была адключана гарачая вада і ацяпленне ў раёне. Нагадаем, па версіі «Мінскводаканала», зламалася запорная арматура, гаворка нават ішла пра наўмыснае пашкоджанне. Але потым публічна аб выніках нейкіх расследаванняў гэтага выпадку гаворкі не ішло. 

«Таварыш палкоўнік, там САХР затрымліваў на Чарвякова чалавека»

Мяркуючы па аўдыязапісах, далей гаворка паміж галасамі, падобнымі да Эйсмант і Балабы, ішла пра падрыхтоўку да паездкі на Плошчу Перамен. Яшчэ ранейшыя запісы сведчаць, што пэўныя «ініцыятыўныя» групы рэгулярна ездзілі ў актыўныя жыллёвыя комплексы — «Мегаполіс», «Каскад», «Новая Баравая» і «Плошча Перамен».

У запісе ад 10 лістапада голас, падобны да Наталлі Эйсмант, выказаўся, што «мяне тут раскрытыкавалі, што падзеі не скончыліся, а я тут па вечарах шмат адпачываю».

«Проста мы заўтра плануем, я спадзяюся, што сур’ёзна. Я не люблю, калі мяне крытыкуюць», — кажа голас, падобны да Эйсмант.

«Дамовіліся, тады з Дзімам Шакутам той жа чалавек стэлефануецца. Група будзе тая ж, што была ў мінулы раз», — адказаў на гэта голас, падобны да Балабы.

З размовы на запісу вынікае, што будзе група САХР, а прыкрываць яе будзе АМАП. З наступнага запісу становіцца зразумела, што групы АМАПа дзве.

Назаўтра ў 22:13 голас, падобны да Балабы, размаўляе з голасам, падобным да камандзіра групы АМАП Руслана Куляшова.

«Мы тут на Чарвякова, пайшлі дзяўчаты туды рэзаць. Пакуль чакаем. Нібыта, цішыня», — кажа першы голас, падобны да Куляшова.

«На мурале цішыня, нікога зусім?» — перапытвае другі голас, падобны да голаса Балабы.

«Так-так, нешта гаўкаюць з Шокам (экс-сілавікі сцвярджаюць, што гэта мянушка Шакуты — заўв. «НН»). Але ніхто не выходзіць», — кажа першы голас.

«Ты ў кантакце з дзвюма групамі, так?» — пытаецца другі.

«Так-так. Тут мы ўсе разам», — адказвае першы.

Далей, у 23:32 голас, падобны да Куляшова, зноў размаўляе з голасам, падобным да Балабы.

«Таварыш палкоўнік, там САХР затрымліваў на Чарвякова чалавека. Ён там бухі на іх кідаўся. Мы яго дастаўлялі ў Цэнтральнае (РУУС — заўв. «НН»). Дык там дзяжурка званіла, пытался: «Што, як?» Ну, уласна, мы-та яго не затрымлівалі, проста даставілі. Ну, быццам бы, там усё нармальна», — кажа першы голас, падобны да Куляшова.

«Шок і абурэнне. Мама сядзіць, плача». Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне справы аб забойстве брата

«Даставілі, яны ж там у тэме, усе ў курсе. Таму ніякіх праблем няма, даставілі, хай разбіраюцца там па ім. (…) А моцна там бухі на Чарвякова?» — перапытвае другі голас, падобны да Балабы.

«Так, мы яго пакуль везлі, ён заснуў» — кажа першы голас.

«Прыгажунчык, вы яго хоць паздымалі крыху, не?» — пытае другі.

«А ён ужо ёсць. Відэа здымалі жыхары мясцовыя, ужо і на Нехту выкінулі», — кажа першы.

«Не Нехце ёсць ужо?» — перапытвае другі.

«Так-так-так, мы глядзелі, як ён валтузіўся», — пацвярджае першы.

«З кім ён там валтузіўся, з хлопцамі?» — пытаецца другі.

«Так-так. Па-мойму, з Дзімам, я так зразумеў», — адказвае першы.

«З Шакутам?» — пераптывае другі.

«Ага», — пацвярджае першы.

Былыя сілавікі сцвярджаюць, што, калі Бандарэнку перадалі супрацоўнікам АМАПа, ён быў ужо ў цяжкім стане, таму гэты стан і прынялі за ап’яненне. І, як вядома раней, не ў стане алкагольнага ап’янення.

Нагадаем, ужо потым, калі дзяжурны Цэнтральнага РУУС у другі раз пазваніў у «хуткую», ён паведаміў, што паху алкаголю ад Рамана Бандарэнкі не чутно.

«Я так мяркую, што гэта Шакута недзе там прыклаўся»

Далей былыя сілавікі прыводзяць запіс размовы галасоў, падобных да Дзмітрыя Балабы і капітана міліцыі Генадзя Молаша. Гэты званок, як сцвярджаецца, адбыўся 12 лістапада ў 7:54.

«Па дастаўленым тое, што вы мне пісалі, што там?» — пытаецца першы голас, падобны да Балабы.

«У яго цяжкія цялесныя пашкоджанні. ЧМТ цяжкай ступені. Яму трэпанацыю чэрапа зрабілі ў БСМП», — адказвае другі голас, падобны да Молаша.

«Е*, тваю маць», — эмацыйна ўскліквае першы голас.

«89 года нараджэння. Прозвішча — Бандарэнка. Раман Ігаравіч», — кажа другі.

«Нашы яго толькі забралі з Плошчы Перамен?» — пытаецца першы.

«Так-так, забралі. З буса СОБРа забралі ў наш бус і звезлі яго ў Цэнтральнае РУУС», — пацвярджае другі.

«Усё зразумела, добра. А ён не скардзіўся па дарозе? Нічога?» — задае пытанні першы.

«Ну, скардзіўся… Увогуле, яны думалі, што ён п’яны быў. Як аказалася, дрэнна было», — адказвае другі.

Былыя сілавікі сцвярджаюць, САХР перадаў Рамана Бандарэнку АМАП ужо ў цяжкім стане.

У 7:56 таго ж ранку, як мяркуе аб’яднанне сілавікоў, адбыўся іншы званок. Голас, падобны да Дзмітрыя Балабы, камунікаваў з голасам, падобным да начальніка сталічнай міліцыі Міхаіла Грыба.

«Бойка на Плошчы Перамен. Забралі ў САХРа з буса чалавека. (…) Даставілі ў Цэнтральнае. Камандзір групы пераконвае, думалі, што быў п’яны. Таму даставілі ў Цэнтральнае, перадалі і з’ехалі. Ну, і далей дапрацоўвалі. Я сам быў недзе на Дзяржынскага. З’ехаў каля гадзіны ночы. Я там быў з камандай», — кажа голас, падобны да Балабы.

«Я так разумею, «С» (экс-сілавікі мяркуюць, што так у размове абазначалі прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант — заўв. «НН») там таксама была, да?» — удакладняе голас, падобны да Грыба.

«Так-так, вядома. Менавіта там і была бойка. І ёсць відэа там. Я так мяркую, што гэта Шакута недзе там прыклаўся. Ужо некалькі відэа ёсць у інтэрнэце. Нашы яго пальцам не кранулі, гэтага чалавека», — кажа першы голас.

— (…) Я групу да гэтага звёў напрамую з САХРам. А званок мне быў учора. (…) Яны пастаянна іх прыкрываюць, з імі група ўвесь час. Наша задача — падстрахоўка. Калі вялікая колькасць, ну і забраць-даставіць у РУУС».

Таксама аб’яднанне апублічыла і аўдыязапіс з галасамі, падобнымі да Балабы і Куляшова. Сцвярджаецца, што запіс быў зроблены 12 лістапада ў 11:20.

«Руслан, глядзі, задача якая. Просіць следства хутка вас апрасіцца»

Таксама аб’яднанне апублічыла і аўдыязапіс з галасамі, падобнымі да Балабы і Куляшова. Сцвярджаецца, што запіс быў зроблены 12 лістапада ў 11:20.

«Руслан, глядзі, задача якая. (…) Давай з табой па парадку прагаворым. Просіць следства хутка вас апрасіцца. Так, як ты мне дакладваў.

Там сітуацыя: атрымалі выклік, па 102, неслі службу там-та, пад’ехалі, убачылі цела ў раёне прыпынку, дзе вы яго там забіралі, у раёне прыпыначнага пункту, бл***?» — кажа першы голас, падобны да Балабы.

«Так-так-так», — адказвае другі голас, падобны да Куляшова.

«У шалёным стане. Ацанілі сітуацыю. Прынялі рашэнне. Думалі, што ў стане алкагольнага ап’янення. Даставілі ў Цэнтральнае раённае ўпраўленне. Перадалі. Адбылі несці службу далей. Вось, не размазваючы, як было насамрэч. Сам і з табой пару чалавек. Але гэта трэба зрабіць вельмі аператыўна. (…) мне званіў намеснік начальніка следства горада», — кажа першы голас.

«Тут няма чаго раскрываць». Два дзейныя сілавікі пракаментавалі прыпыненне справы Бандарэнкі

Яшчэ адна размова, як мяркуюць былыя сілавікі, адбылася 12 лістапада ў 22:24. Голас, падобны да Балабы, пытаўся ў голаса, падобнага да Куляшова, якія той даў паказанні.

«Неслі службу ў Цэнтральным раёне. Прыкладна ў 22:30 паступіла па станцыі «Візіт», што бойка на Чарвякова, 60. Выбылі туды, крутануліся па месцы, але бойкі не знайшлі. Там бачылі, уазік міліцэйскі ездзіў і туды, і потым, калі назад з’язджалі, убачылі — цела ляжыць.

Падышлі, паглядзелі — чалавек без прытомнасці. Пах алкаголю адчуваўся. Ну, хроп, быццам бы спаў. Ну то-бок як, рэальна нібыта ён там п’яны быў. Усё. Звязаліся з нашай АДС (аператыўна-дзяжурнай часткай — заўв. «НН»). А яны звязаліся з «Брэстам». «Брэст» даў каманду даставіць у «Цэнтральнае». Завезлі ў «Цэнтральнае», цэнтральнікі выклікалі хуткую — усё, мы з’ехалі», — адзначае голас, падобны да Куляшова.

«Адзінае, што тут рабіць, вядома, патрэбна было падзняць (відэа — заўв. «НН»). У любым разе ўвесь час трэба было здымаць», — падсумоўвае голас, падобны да Балабы.

Як заўважаюць былыя сілавікі, голас, падобны да Куляшова, не сказаў інфармацыі пра тое, што Бандарэнка АМАПу перадалі САХР.

Нагадаем, у мінулых расследаваннях аб’яднанне былых сілавікоў ужо пералічыла імёны тых, хто ў той вечар быў у двары на Плошчы Перамен. Сцвярджаецца, што іх вылічылі па білінгу тэлефонных нумароў.

Паводле звестак былых сілавікоў, гэта Дзмітрый Баскаў, Дзмітрый Шакута, Наталля Эйсмант, Ганна Эйсмант, Павел Воўчак, Жанетта Воўчак.

А таксама супрацоўнікі САХР Сяргей Сарман, Сяргей Анцюфееў, Алег Буйкевіч, Раман Савенка, Яўген Ціманоўскі.

І супрацоўнікі АМАП Руслан Куляшоў і Раман Крывашэін.

З усіх вышэйпералічаных сітуацыю пракаментавала толькі вядучая Ганна Эйсмант. Яна заявіла, што ў момант збіцця Рамана Бандарэнкі не знаходзілася на Плошчы Перамен, а была ў прамым эфіры. Астатнія ад каментароў устрымаліся.

Сілавыя структуры ад каментароў наконт апублікаваных зліваў устрымліваюцца. Як толькі яны дадуць каментары на гэты конт, мы іх абавязкова апублікуем.

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Мінтранс: Мы хочам аднавіць чыгуначнае спалучэнне з Польшчай, Літвой і Латвіяй, але не можам
63-гадовую палітзняволеную Ірыну Алябовіч асудзілі да трох гадоў калоніі
Акцыю салідарнасці са зняволенымі журналістамі «Нашай Нівы» зладзілі на парусніку ў Балтыйскім моры 
Міліцыя ў Гомелі разагнала ў парку дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей бежанцаў з Украіны
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Жазэп Барэль: Еўрасаюзу настаў час адмовіцца ад прынцыпу адзінагалоснасці, ім злоўжываюць
Крэмль анансаваў удзел Пуціна ў саміце краін G20
Мінтранс: Мы хочам аднавіць чыгуначнае спалучэнне з Польшчай, Літвой і Латвіяй, але не можам
Акцыю салідарнасці са зняволенымі журналістамі «Нашай Нівы» зладзілі на парусніку ў Балтыйскім моры 
63-гадовую палітзняволеную Ірыну Алябовіч асудзілі да трох гадоў калоніі
Міліцыя ў Гомелі разагнала ў парку дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей бежанцаў з Украіны
НАТА павялічыць колькасць сілаў хуткага рэагавання з 40 да 300 тысяч
Усяго патроху
Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны
У Салігорскім ЗАГСе адначасова зарэгістравалі шлюб тры пары байкераў ФОТА
Спорт
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях
Здарэнні
Патрыярх Кірыл упаў падчас асвячэння храма ў Новарасійску ВІДЭА
У ДТЗ пад Асіповічамі загінуў пешаход, кіроўца ўцёк з месца здарэння
Пранк выйшаў з-пад кантролю: вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя — «уваскрос»
З імітацыяй падрыву нафтабазы і затрыманнем дыверсантаў: у панядзелак пройдуць вучэнні МНС 

На мінскім заводзе сілікатных вырабаў выбухнула алюмініевая пудра
Ад пачатку купальнага сезону ў Беларусі патанулі 22 чалавекі
У Слоніме згубіўся трохгадовы хлопчык, бацькоў знайшлі толькі на другі дзень
У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужога хлопчыка
Карысная інфа
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Спёка не адступае. У панядзелак зноў да +33°С
На панядзелак з-за спякоты абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
На выходныя будзе да +34 градусаў 
Здароўе
«Вірус нікуды не дзеўся». Новую хвалю кавіду ў Беларусі можна чакаць у канцы лета
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Праз санкцыі ў Літву больш нельга везці паліва ў каністрах, многія даведваюцца пра гэта толькі на мяжы
Эканоміка
«Спыніць плацяжы з Беларусі ў любой валюце». Вялікія еўрапейскія банкі спыняюць працу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі
З 28 чэрвеня — новыя цэны на паліва
CEO Onliner сыходзіць з кампаніі
Што з беларускім айці? Dev.by апублікаваў вынікі вялікага анкетавання
Меркаванні
«Вашы рукі ва ўкраінскай крыві». Чарговая хваля хэйту ад украінцаў узарвала байнэт
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
«Самае галоўнае — не займацца фігнёй». Музыка Сяржук Доўгушаў — пра новае жыццё ў ЗША
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
Гурт «Бі-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Колыбельная»
У новым фільме Гая Рычы адрэдагуюць украінскіх бандытаў з-за вайны
«Мы ўсе выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі БДУ». Што за людзі наладзілі выпуск аўдыякніг на роднай мове 
«Стары» — сямісерыйны дэтэктыўны трылер з зорным складам. Крытыкі ў захапленні
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, стан якой яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
25 і 26 чэрвеня — фестываль «Прадмова» ў Вільні
Навука і тэхналогіі
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
Канец эпохі: сёння апошні дзень працы Internet Explorer
Інжынер Google сцвярджае, што ў штучнага інтэлекту з'явілася душа і свядомасць. За гэта яго адхілілі ад працы
Каханне і сэкс
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
З басейна — у 200-хвілінны порнафільм. Як спартсменкі зарабляюць у ХХХ-індустрыі
Свет
Жазэп Барэль: Еўрасаюзу настаў час адмовіцца ад прынцыпу адзінагалоснасці, ім злоўжываюць
Крэмль анансаваў удзел Пуціна ў саміце краін G20
НАТА павялічыць колькасць сілаў хуткага рэагавання з 40 да 300 тысяч
Лідары G7 па выніках саміту: Мы будзем аказваць Украіне дапамогу столькі, колькі патрэбна
Чарговы фэйк ад Крывашэева: пра верталёты і суддзяў
Экс-прэзідэнту Малдовы Дадону выставілі абвінавачванне
У Мінабароны РФ пракаментавалі нядзельныя ўдары па Кіеве
Галоўнае
Андрэй Стрыжак: Вайна паміж Літвой і Расіяй непазбежная. І тым беларусам, хто зʼехаў, і тым, хто застаўся, трэба рыхтавацца
Жазэп Барэль: Еўрасаюзу настаў час адмовіцца ад прынцыпу адзінагалоснасці, ім злоўжываюць
Мінтранс: Мы хочам аднавіць чыгуначнае спалучэнне з Польшчай, Літвой і Латвіяй, але не можам
«Спыніць плацяжы з Беларусі ў любой валюце». Вялікія еўрапейскія банкі спыняюць працу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі
63-гадовую палітзняволеную Ірыну Алябовіч асудзілі да трох гадоў калоніі
Акцыю салідарнасці са зняволенымі журналістамі «Нашай Нівы» зладзілі на парусніку ў Балтыйскім моры 
Міліцыя ў Гомелі разагнала ў парку дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей бежанцаў з Украіны
Усяго патроху
Чарговы фэйк ад Крывашэева: пра верталёты і суддзяў
Расійская ракета ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу, можа быць вельмі шмат ахвяр
«Вашы рукі ва ўкраінскай крыві». Чарговая хваля хэйту ад украінцаў узарвала байнэт
CEO Onliner сыходзіць з кампаніі
Фота / Відэа
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
«Гэта БНФаўцы, і я іх ненавіджу!» На судзе над Аўтуховічам ваўкавыскі міліцыянт расказаў пра маральную ізаляцыю сваёй сям'і пасля ўдзелу ў рэпрэсіях
Апытанка
Самае чытанае
Расійская ракета ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу, можа быць вельмі шмат ахвяр
«Вашы рукі ва ўкраінскай крыві». Чарговая хваля хэйту ад украінцаў узарвала байнэт
«Будзем эгаістычна клапаціцца пра сваю сям'ю». БЧБ-нявеста прадае рэчы і вымушана з’язджае з Украіны
«Фармат — страшны сон нашага Міністэрства адукацыі». Выпускныя ў Даніі
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
Самае лайканае
«Фармат — страшны сон нашага Міністэрства адукацыі». Выпускныя ў Даніі
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
«Будзем эгаістычна клапаціцца пра сваю сям'ю». БЧБ-нявеста прадае рэчы і вымушана з’язджае з Украіны
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, стан якой яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Гарачыя тэмы
«Мы ўсе выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі БДУ». Што за людзі наладзілі выпуск аўдыякніг на роднай мове 
Зяленскі звярнуўся да беларусаў: Вы не рабы і не гарматнае мяса
«Фармат — страшны сон нашага Міністэрства адукацыі». Выпускныя ў Даніі
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Ягора Марціновіча перавялі ў атрад бабруйскай калоніі
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Зноў затрымалі былую палітзняволеную, якая месяц таму выйшла на волю
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх