Інфармацыя з афіцыйнага сайта Міністэрства аховы здароўя: сёння ў Мінску працуе 108 арганізацый аховы здароўя, з іх 25 бальнічных. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах сталіцы — 10 185. У горадзе для лячэння пацыентаў з COVID-19 разгорнута больш за 3 тысячы ложкаў.

Перапрафіляваныя бальніцы ў Мінску пад COVID-19 у больш наглядным для ацэнкі сітуацыі фармаце:

1. Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца (прыкладна на 2/3),

2. Дзіцячая гарадская клінічная інфекцыйная бальніца (часткова шпіталізуюцца і дарослыя пацыенты),

3. ГКБ №1 (кардыялагічныя і рэўматалагічнае аддзяленні),

4. ГКБ №2 (кардыялагічныя аддзяленні, аддзяленні гнойнай і экстраннай хірургіі),

5. ГКБ №3 (гастраэнтэралагічнае аддзяленне, кардыялагічнае, пульманалагічнае, гінекалагічнае і хірургічныя аддзяленні),

6. ГКБ №4 (атарыналарынгалагічныя аддзяленні, хірургічнае і ўралагічнае №1),

7. ГКБ №5 (усе тэрапеўтычныя і хірургічныя аддзяленні),

8. ГКБ №6 (усе тэрапеўтычныя і акушэрска-гінекалагічныя аддзяленні),

9. ГКБ №10 (усе аддзяленні),

10. ГКБ №11 ( часткова),

11. Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (часткова),

12. Гарадскі клінічны радзільны дом №2 (цалкам),

13. Мінскі гарадскі клінічны цэнтр дэрматавенералогіі (верагодна, цалкам),

14. to be continued… («Мінск-Арэна»? Лядовы палац? Палац спорту?)

Пацыенты з COVID-19 запаўняюць новыя стацыянары/аддзяленні са свістам у лічаныя гадзіны.

Інфекцыя істотна памаладзела, шпіталізуюцца не толькі пацыенты з хранічнай паталогіяй, лішняй вагой і старэйшыя за 60 гадоў, але і ва ўзросце ад 20 гадоў, прычым часцяком з ужо наяўнай дыхальнай недастатковасцю.

Дактары многіх устаноў аховы здароўя так і не выходзілі з самых першых дзён кавіду ў сакавіку 2020 года, многія працуюць на мяжы магчымасцяў. Неабходных лекаў, якія сапраўды даказалі сваю эфектыўнасць, хацелася б мець у дзясяткі разоў больш.

А ў гэты час маскі ў транспарце і краме не носім або носім іх на барадзе, неабавязковыя мерапрыемствы наведваем, фізічнае дыстанцыяванне не выконваем нават у тых месцах, дзе для гэтага зробленая спецыяльная разметка, і, самае галоўнае, — не вакцынуемся!

Ну няма нармальна вакцынаваных імунакампетэнтных пацыентаў з COVID-19 у рэанімацыйных аддзяленнях, няма! І проста ў стацыянар іх трапляе адзінкі (за 2 месяцы працы ў ГКІБ мне такіх трапілася двое, захворванне скончылася ў іх без наступстваў).

Так што, дарагія сябры, хопіць шчоўкаць дзюбай, слухаць лухту ад блогераў, якія нават блізка не маюць медадукацыі, чытаць жоўтую прэсу «аб шкодзе і небяспецы прышчэпак» і падвяргаць жыццё і здароўе сваё, сваіх дзяцей, родных і блізкіх пастаяннай небяспецы. Не дазваляйце спрацаваць натуральнаму адбору.

Дружна збіраемся сем'ямі, бяром пажылых бацькоў і дзяцей, старэйшых за 18 гадоў — і марш на вакцынацыю! Бо з такой дынамікай захворвання ў недалёкай будучыні многім можа раптам не хапіць дактароў, стацыянараў, кіслароду і патрэбных лекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0