«Літаральна тры гады таму мы пачыналі практычна са зборкі стралковай зброі. На сёння ўжо распрацавана чатыры мадэлі аўтаматаў, адна базавая мадэль ужо стаіць на ўзбраенні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, распрацавана мадэль снайперскай вінтоўкі ў трох мадыфікацыях. У нас сем мадэляў наразных паляўнічых карабінаў, — сказаў Дзмітрый Пантус. — Літаральна ўчора я зацвердзіў чарговы план, да 2028 года, па пашырэнні наменклатуры распрацоўкі непасрэдна стралковай зброі і боепрыпасаў да яе, па распрацоўцы патронаў розных тыпаў і боепрыпасаў. Гэтая праца будзе адназначна працягнутая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0