20-гадоваму беларусу прад'явілі абвінавачванне ў Польшчы. Малады чалавек прыкідваўся супрацоўнікам мясцовай паліцыі. Ён падмануў як мінімум адну пажылую пару, выкарыстоўваючы так званы «метад на паліцэйскага». Гісторыю распавядае прэс-служба паліцыі польскага горада Люблін.

Ахвярай махляра стала пажылая пара з Любліна. Мужчына патэлефанаваў ім, назваўшыся паліцыянтам, і заявіў, што іх сваяк здзейсніў ДТЗ і будзе арыштаваны, калі за яго не ўнясуць заклад. Пажылыя людзі паверылі ашуканцу і аддалі «супрацоўніку паліцыі» амаль 25 тысяч злотых (прыкладна $6300).

Інцыдэнт адбыўся вясной, а затрымалі 20-гадовага беларуса ў аўторак, 21 верасня. Ён пад вартай, за махлярства хлопец можа трапіць у турму на тэрмін да васьмі гадоў. Польскія праваахоўнікі не выключаюць, што люблінская гісторыя — не адзіная на рахунку лжэпаліцэйскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0