Сярод іншага, міністр паведаміў кіраўніку ААН, што некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, якія выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.

Падрабязнасці расследавання Макей паабяцаў раскрыць пазней. Па яго словах, генеральны сакратар ААН быў не ў курсе такіх спраў. 

«Мы папярэдзілі Генеральнага сакратара пра гэта, хоць раней мы дамовіліся не даводзіць да агульнага ведама гэтыя факты, але раз гэтая арганізацыя парушыла дамоўленасці, то са свайго боку таксама мы зробім адпаведныя высновы і праінфармуем і наша грамадства, і ўсіх нашых партнёраў у рамках ААН», — расказаў міністр. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0