36-гадовага Аляксея Кудзіна, заслужанага майстра спорту і чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, арыштавалі за тое, што ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 годзе.

Калі яго выпусцілі пад хатні арышт, ён змог пакінуць Беларусь.

Аднак ён быў паўторна арыштаваны ў студзені 2021 года, калі прыехаў з Францыі ў Расію, па запыце Мінска. У жніўні 2021 года яго асудзілі на два з паловай года калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў турме нумар 8, што ў Жодзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0