На вуліцах аўстралійскага горада Адэлаіды аднавілі вядомую вокладку пласцінкі Nevermind гурта Nirvana. Профіль аголенага дзіцяці з дыска, якому сёлета спаўняецца 30 гадоў, «намаляваў» 45-гадовы аматар-веласіпедыст Пітэр Стоўкз, у звычайным жыцці мэнэджар у сферы нацыянальных аўстралійскіх паркаў.

Копію вокладкі Стоўкзу дапамог стварыць сайт Strava, які дазваляе адсочваць перамяшчэнні з дапамогай GPS. Каб «намаляваць» профіль дзіцяці і банкноту, аўстраліец праехаў каля 150 кіламетраў па ўсходніх раёнах Адэлаіды. На гэта яму спатрэбілася прыкладна 8 гадзін з улікам перапынкаў на візіты ў пякарню, піша Guardian.

Smells like teen spirit - самы знакаміты твор з пласцінкі Nevermind.

Стоўкз раней ужо карыстаўся сайтам Strava, каб стварыць профіль Бетховена ў гонар 250 гадоў з яго нараджэння. У ліку яго дасягненняў таксама выявы дыназаўраў, драконаў і ліс, а таксама сэлфі.

А сярод таго, што робяць на сайце іншыя спартоўцы з розных куткоў света, можна знайсці сапраўдныя аб’екты мастацтва: ад партрэтаў Дарта Вейдэра і карты Аўстраліі да прапаноў рукі і сэрца.

Сама Nirvana, у сваю чаргу, плануе ў гонар 30-годдзя альбома Nevermind перавыдаць яго. Як і раней, гурт карыстаецца фота аголенага дзіцяці з вокладкі дыска. Пры гэтым Спенсэр Элдэн, той самы хлопчык з вокладкі, зараз абвінавачвае Nirvana ў выкарыстанні яго фота нібыта ў мэтах распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі.

А вось прыклады іншых малюнкаў, створаных дзякуючы Strava.

wareable.com

wareable.com

wareable.com 

wareable.com 

strav.art

strav.art

wareable.com

wareable.com

twitter.com/WallyGPX

twitter.com/WallyGPX

Twitter.com/seita8402

Twitter.com/seita8402

wareable.com

wareable.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0