«Канечне, мне патрэбен час, каб прывесці свае пачуцці ў стан спакою, але вялікай трагедыі стараюся з гэтага не рабіць. Яго можна зразумець, і асуджаць яго я не збіраюся, — піша Наталля. — Іншым разам мы не можам паўплываць на абставіны жыцця, застаецца толькі прыняць іх з удзячнасцю. Так, гэта ўсё звязана з духоўнай працай над сабой. Дык а для чаго тады турма, калі не менавіта для гэтага».

Грамадзянка Швейцарыі, беларуска Наталля Хершэ была асуджаная да двух з паловай года за сарваную з сілавіка балаклаву на акцыі 19 верасня 2020 года.

Чытайце таксама: Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць у мужчынскую турму ў Магілёве

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0