«Дарагія, шаноўныя сябры, паплечнікі, аднадумцы! Цуд не адбыўся. Як толькі што мне стала вядома, Вярхоўны суд адмовіў ТБМ у задавальненні скаргі на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Між тым, арганізацыя дзейнічае. Зараз мы павінны да канца месяца аплаціць арэнду нашай сядзібы. Я хачу падзякаваць усім, хто пералічаў грошы. Дзякуй вам усім за падтрымку! Спадзяюся, што разам мы здолеем зрабіць шмат карысных спраў для таго, каб мова наша родная ачуняла і спакойна і свабодна разлілася напэўна ракой па ўсёй Беларусі. Жыве і жыць будзе!», — напісала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0