У паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале выдання, сказана, што КП не атрымлівала афіцыйнага апавяшчэння аб блакіроўцы. Рэдакцыя гатовая ліквідаваць усе парушэнні.
Выданне адзначае, што дзейнічае ў рамках збалансаванай інфармацыйнай палітыкі і не ставіць за мэту ствараць сваёй працай напружанне ў грамадстве. У канцы паведамлення КП выказала спачуванні сям’і загінулага супрацоўніка КДБ.
Нагадаем, сайт kp.by перастаў адкрывацца сёння раніцай. Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра. Гэта выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.
Сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой. На яго месцы — стандартная заглушка Мінінфарма.





