Украіна падоўжыла на месяц забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі.
Раней, 26 мая, Нацкамісія па энергетыцы і тарыфах на пасяджэнні зацвердзіла забарону на імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расійскай Федэрацыі да 1 кастрычніка 2021 года.
Паводле аператара сістэмы перадачы Укрэнерга, такое абмежаванне не стварае пагрозы аперацыйнай бяспецы функцыянавання энергасістэмы Украіны.
На 23 верасня лістоў, у прыватнасці ад Мінэнергетыкі і Укрэнерга аб неабходнасці аднаўлення імпарту электраэнергіі з Расіі і Беларусі, не паступала.
Пасля абмеркавання рэгулятар пагадзіўся з прапановай Дэпартамента энергарынку працягнуць эмбарга да 31 кастрычніка 2021 года.





