МВФ заяўляе, што Менск ня мае патрэбы ў дадатковым замежным фінансаваньні, з улікам тых крэдытаў, што былі выдадзены ці абяцаныя на сёньняшні дзень.

Як цытуе Reuters словы прадстаўніцы фонду Натальлі Калядзінай, беларускаму ўраду зараз варта сканцэнтравацца на прыватызацыі і спрашчэньні падатковай сыстэмы. У прыватнасьці, МВФ падтрымлівае ініцыятыву беларускага ўраду ў справе падвышэньня стаўкі падатку на даданую вартасьць.

Заява МВФ будзе мець значэньне пры разглядзе чарговых просьбаў пра крэдыты Расеяй і Эўрасаюзам. Адпаведныя запыты да іх былі адпраўленыя беларускім урадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?