Таўстадзюбая пячураўка, Расонскі раён. Фота Максіма Косціна

Таўстадзюбая пячураўка, Расонскі раён. Фота Максіма Косціна

Гнездавы арэал гэтай птушкі ад нас далёка: найбліжэйшыя гняздуюцца пад Новасібірскам. У Еўропу памылкова ляцяць некаторыя асобіны, таму еўрапейцы радуюцца кожнай такой сустрэчы. Як жа нашым арнітолагам удалося зрабіць такое адкрыццё?

Таўстадзюбая пячураўка, Расонскі раён. Фота Максіма Косціна

Таўстадзюбая пячураўка, Расонскі раён. Фота Максіма Косціна

Літаральна днямі гэты від сфатаграфавалі ў Маскве і зрабілі пост пра гэта ў арніталагічнай групе, — расказаў Дзяніс Кіцель. — Для Масквы такое назіранне таксама незвычайнае. Мы разважылі, што гэтая птушка не можа быць адзінкавая, хутчэй за ўсё, яшчэ ляцяць іншыя таўстадзюбыя пячураўкі. Таму мы паставілі каля сетак, якімі адлоўліваем птушак для кальцавання, калонку з голасам гэтага віду, і дзве ночы спрабавалі завабіць гэтую птушку. Атрымалася.

Пасля зацвярджэння Беларускай арнітафаўністычнай камісіяй таўстадзюбая пячураўка стане 340-м відам у спісе птушак Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0