Леанід Судаленка падзяліўся ў лісце думкамі пра сваё зняволенне, паведамляюць праваабаронцы: 

«Я ўжо страціў і страчу на будучы час свабоду, але застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай. А з імі любыя выпрабаванні не страшныя. Усё праходзіць — і гэта пройдзе. Я дваццаць гадоў займаўся абаронай правоў іншых людзей і ў страшным сне не мог уявіць, што гэтую дапамогу ператвораць у крымінал».

Суд над Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі «Вясна» Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка пачаўся 3 верасня, а затрыманыя яны былі ў студзені.

Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0