Памежнікі затрымалі 29 мігрантаў (большасць — грамадзяне Ірака), а таксама пяць чалавек, якія дапамагалі мігрантам нелегальна пераходзіць беларуска-польскую мяжу і трапляць у Еўрасаюз (малдаваніна, двух сірыйцаў і двух украінцаў), паведаміла польская памежная служба.
У польскіх міграцыйных цэнтрах знаходзяцца 1490 мігрантаў. Прашэнне аб прытулку ў Польшчы падалі 44% з іх.
Літоўскія памежнікі за суткі не прапусцілі праз мяжу 84 нерэгулярных мігрантаў, паведаміў Delfi.
Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні на літоўскай мяжы развярнулі больш за 3 тысячы чалавек. 4169 мігрантаў змясцілі ў лагеры бежанцаў.





