EPA/ТАСС
На другім месцы — «Адзіны нацыянальны рух» (АНР), заснаваны экс-прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. Партыю падтрымалі 31,23% выбаршчыкаў.
Следам з вялікім адрывам ідзе партыя экс-прэм'ера Георгія Гахарыя «Для Грузіі» з 6,87% галасоў. Усяго ў выбарах прымаюць удзел 50 партый.
На выбарах мэра Тбілісі, па падліках ЦВК, дзейны кіраўнік горада Каха Каладзэ набірае 45,5%. Старшыня АНД Ніка Мелія заручыўся падтрымкай 34,13% выбаршчыкаў. Трэцяе месца — у Гахарыі (8,97%). Для перамогі кандыдату неабходна набраць больш за 50% галасоў, у адваротным выпадку будзе прызначаны другі тур.





