Вадзім Пракоп'еў
— Вы б гатовыя былі ўключыцца ў прэзідэнцкую гонку?
— Так, абсалютна дакладна. У мяне заўсёды было пачуццё, што калі лёс распарадзіцца мне быць калісьці ў палітыцы, то маё месца мэра. Мне трэба перарабіць Мінск, бо я дакладна ведаю, што зрабіць з Мінскам, я яго адчуваю, я да гэтага часу там жыву. Я разумею ўсе яго комплексы і недахопы. Я ведаю дакладна, што рабіць з Мінскам.
Але цяпер, пабыўшы ў гэтым працэсе апошні год, я разумею, што, магчыма, чалавека, які давядзе люстрацыю да канца, у каго рука не задрыжыць… Я разумею, што чалавека, які абароніцца ад гібрыднай вайны, супрацьпаставіць нешта гібрыднай вайне з боку Крамля… Я разумею, што ў нас не вельмі вялікі выбар. Я думаю пра сябе вельмі сціпла, што магчыма ў мяне ёсць якасці для таго, каб супрацьпаставіць будучым выклікам правільную стратэгію.
Таму на суперканкурэнтных выбарах, магчыма, я скажу, што гатовы. Зноў жа, гэта залежыць ад падзей, якія будуць разгортвацца.
Глядзіце гутарку цалкам:





