Кожны год улетку Лідская гарадская арганізацыя ТБМ праводзіць акцыю памяці паўстанцаў 1863-1864 гг.

15 год запар ва ўрочышчы Крыжы, што знаходзіцца каля вёскі Малое Ольжава, збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за нашую свабоду.

У гэтым годзе акцыя будзе праводзіцца 26 ліпеня. Дабрацца да месца можна на дызелі, які адпраўляецца з Ліды ў 12.10, да станцыі Белагруда, а далей пешшу ва ўрочышча Крыжы.

Альбо сустрэцца з арганізатарамі ў 11.55 каля помніка «130 год беларускай чыгунцы» на чыгуначным вакзале ў Лідзе. І дабрацца туды з тымі, хто дакладна ведае месца правядзення і можа распавесці гісторыю помніка каліноўцам і гісторыю Лідчыны.

Настасся Шамрэй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0