У ЗША пры ўзлёце загарэўся пасажырскі лайнер
У ЗША пры ўзлёце загарэўся пасажырскі самалёт A320, які выконваў рэйс з Атлантык-Сіці (штат Нью-Джэрсі) у Форт-Лодэрдэйл (Фларыда).
Як паведамляе ABC, калі лайнер разганяўся па ўзлётнай паласе, у яго рухавік трапіла птушка. Пілоты змаглі хутка спыніць самалёт.
На борце знаходзіліся 102 пасажыры і сем членаў экіпажа. Іх усіх эвакуявалі. Два чалавекі атрымалі лёгкія траўмы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ